Нядзеля, Траўня 20, 2012
   
Размер тэкста

Пошук па сайту

20.12.2011 00:24

Cёньня 19-га сьнежня актывісты Грамадзянскай Кампаніі "Незалежная Беларусь" правялі акцыю салідарнасці ля беларускай амбасады ў Маскве.(дадаюцца фоты)

Rate this item
(2 votes)

 

Актывісты Грамадзянскай Кампаніі "Незалежная Беларусь" правялі  акцыю салідарнасці ля беларускай амбасады ў Маскве. У ходзе акцыі былі ўскладзены кветкі каля прыступак амбасады, а гэтак жа партрэты палітвязняў. Але не прайшло і некалькіх хвілін, як да актывістаў прыбеглі супрацоўнікі паліцыі. Пачалі пагражаць затрыманнем, але хлопцы адмовіліся самі збіраць кветкі і партрэты. Пасля чаго паліцыянты паклікалі супрацоўніка  амбасады, які пачаў казаць наступнае: "Вы ўсё займаецеся глупствам. Навошта вам праблемы і тут (у Расіі), і з беларускімі спецслужбамі. Была б мая воля - я б усіх вашых герояў на пажыццёвае пасадзіў "(усё гэта суправаджалася, як заўсёды, нецэнзурнай лаянкай). Паказальна, што за актывістаў сталі заступацца прахожыя. Аднаму хлопцу ўдалося заўважыць відэакамеру тэлеканала "Белсат ТБ" і даць інтэрв'ю. Відэа з'явіцца ў бліжэйшы час. Гэтак жа быў заўважаны адзіночны пікецёр, ён пікетаваў за адмену смяротнага пакарання.

Зрэшты арганізатары лічаць, што акцыя ўдалася.


Last modified on 20.12.2011 01:05

Комментарии:


Апытанне

Ці будзеце вы прымаць удзел у акцыі "Чарнобыльскі шлях"