Нядзеля, Траўня 20, 2012
   
Размер тэкста

Пошук па сайту

09.01.2012 10:19

Дапаможам разам Рыгору Барадуліну!

Rate this item
(2 votes)

Дапаможам разам Рыгору Барадуліну!

Акцыю падтрымкі праводзіць журналіст Алег Лабадзенка. ГК "Незалежная Беларусь" спадзяецца на водгук ў сэрцах шчырых беларусаў! Дапаможам разам народнаму паэту!!!

На сайце Алега Лабадзенкі дакладна і даступна распаведзена аб умовах акцыі. З дазволу аўтара, мы скапіруем гэты тэкст і на наш сайт. Разам з гэтым будзе спасылка па якой можна будзе перайсьці і таксама  азнаеміцца з умовамі акцыі на старонцы блогера.

Умовы акцыі:

сябры, у 2008 годзе мы з вамі правялі шыкоўную акцыю салідарнасьці з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. у акцыі тады ўзяло ўдзел некалькі соцень чалавек, было распаўсюджана пад 500 кніг, сабраная істотная дапамога дзядзьку Рыгору.

з таго часу сытуацыя не зьмянілася, таму настаў час паўтарыць гэтую акцыю салідарнасьці з Рыгорам Барадуліным, а значыцца -- зь беларускай літаратурай у ягонай асобе, зь беларушчынай.

як і тады, паўтаруся:

1. Рыгор Барадулін не прасіў пра гэта, гэта мая ініцыятыва, якую я ажыцьцяўляю зь ягонага дазволу.

2. акцыя праводзіцца не таму, што Рыгору Барадуліну "няма чаго есьці" (як гэта спрабавала выставіць адная вар'ятка мінулы раз), а таму, што паэт жыве сьціпла, за званьне народнага атрымлівае даплату 105 тысяч рублёў. і калі мы можамвыказаць яму сваю любоў і падзяку ня толькі на словах -- чаму гэтага не зрабіць?

3. гэта -- не акцыя па продажы кніг. вы складаеце ахвяраваньне, а за гэта атрымліваеце ў падарунак кнігу з аўтографамРыгора Барадуліна.

такім чынам, умовы акцыі.

- у дзядзькі Рыгора назьбіралася каля 200 розных кніг зь ліку тых, што выходзілі апошнім часам.

- акцыя будзе праводзіцца пакуль ня скончацца гэтыя кнігі

- схема ўдзелу такая:

вы дасылаеце мэйл на адрас  Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript са сваім намерам (тэма ліста "Барадулін-акцыя"), дзе пазначаеце:

*сваё імя і прозьвішча (каму падпісваць)

*пажаданую кнігу (зь ліку прыведзеных ніжэй)

*свой мэйл

*свой мабільны тэлефон

* памер свайго ахвяраваньня.

- атрымаўшы ваш мэйл, я паведамляю дадатковыя ўмовы -- як можна зьдзейсьніць ахвяраваньне.

- па меры правядзеньня акцыі Рыгор Барадулін будзе падпісваць кнігі. як толькі кнігі скончацца -- кожны ўдзельнік атрымае ліст з пазнакай, як можна забраць кнігу. як і мінулы раз, кнігі будуць раздавацца цэнтралізавана -- у пэўны час у пэўным месцы.

- памер ахвяраваньня -- асабістая справа кожнага. улічваючы цяперашнія курсы даляра і эканамічныя ўмовы, пажаданы памер -- ад 50 тысяч. пры такім разьліку ўдасца сабраць больш-менш прыстойную суму на некаторы час. аднак гэта ня значыцца, што калі ў вас ёсьць магчымасьць скласьці толькі 20 тысяч, то вам будзе адмоўлена.

памятайце, што акцыя мае 2 мэты:

- выказаць салідарнасьць любімаму паэту

- сабраць яму найбольшую дапамогу

 

любыя пытаньні мне можна задаць праз мэйл  Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ці скайп labadzenka

Артыкул блогера. labadzenka.by

Комментарии:


Апытанне

Ці будзеце вы прымаць удзел у акцыі "Чарнобыльскі шлях"