Панядзелак, Траўня 21, 2012
   
Размер тэкста

Пошук па сайту

24.01.2012 09:59

Каваленка: Галадоўка — гэта цяпер мой адзіны сродак барацьбы

Written by  Рэдактар
Rate this item
(1 Vote)

У такім стане ён вымушаны браць удзел у сьледчых дзеяньнях, прызначаных на 24 студзеня ў прысутнасьці адваката і перакладчыка.

«Я была ў абласной пракуратуры, прасіла, каб мне дазволілі перадаць у СІЗА садавіну і сокі - каб у Сяргея былі гэтыя прадукты на выпадак выхаду з галадоўкі. Але мне адмовілі: маўляў, у яго афіцыйна абвешчана галадоўка, значыць, і перадачы не патрэбныя. Яшчэ мне сказалі, што стан здароўя Сяргея здавальняючы і што яго раз на суткі прымусова кормяць. Як адбываецца гэтая працэдура, мне зноў не патлумачылі. Не далі пэўнага адказу і наконт шпіталізацыі: я лічу, што ягоны стан здароўя сьвядома падрываюць, каб ён стаў "згаворлівы", інакш кажучы, зь яго проста зьдзекуюцца», - кажа Алена Каваленка у інтэрв'ю Радио «Свабода».

Маці апазыцыянэра Лідзія Каваленка таксама атрымала ад сьледчых адказ, што ў экстранай мэдычнай дапамозе зьняволены сын патрэбы ня мае. Наконт магчымасьці выпусьціць актывіста пад грашовы заклад ніякага адказу сваякі пакуль не атрымалі.

Сяргей Каваленка галадае ўжо 36-я суткі. Гэта галадоўка на знак пратэсту супраць зьняволеньня і крымінальнага абвінавачаньня. Актывіста вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня «хатняй хіміі» - пакараньня, прысуджанага яму ў 2010 годзе за ўзьняты на гарадзкой ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг.

Комментарии:


Апытанне

Ці будзеце вы прымаць удзел у акцыі "Чарнобыльскі шлях"