Панядзелак, Траўня 21, 2012
   
Размер тэкста

Пошук па сайту

21.02.2012 22:34

Меркаваньне. “Ня трэба займацца асветай мужыкоў з гарэлкай”

Written by  Рэдактар
Rate this item
(2 votes)

 

Апошнім часам усё больш актуальнай стае альтэрнатыва  выбару стратэгіі  супрацьдзеяньня рэжыму. Радыкальны, рэвалюцыйны шля у гэтым артыкуле ня разглядаецца, бо на наш погляд грамадства зараз знаходзіцца ня ў тым стане, каб рэвалюцыйныя ідэі,  што прадстаўлены ў Беларусі ў  вялікім спектры  ад крайне левых (нацыянал-бальшэвікі) да крайне правых (маргіналізаваныя моладзевыя аб’яднаньні нэафашыстаў “скінхэды”), знайшлі водгук і змаглі дастаткова ўплываць на грамадскае мекаваньне такім чынам, каб спрыяць іх распаўсюду на ўсе пласты насельніцтва.

Першая мішэнь.

З усіх разнастайных формаў негвалтоўнага супраціву і падвядзеньня насельніцтва да разуменьня рэальнай палітычнай сітуацыі ў краіне мы б хацелі спыніцца на асвеце.

Асвета  заўсёды з’яўлялася на першы погляд самай бяскрыўднай ці нават нейтральнай дзейнасьцю, але ж яна і робіцца першай мішэньню. Пры паверхнасным аглядзе гэтага працэсу ў розуме любога абывацеля ўзьнікае вобраз школы ці ўніверсітэту (кшталту вучоба – звычайная справа для ўсіх у сьвеце). Але любы антыдэмакратычны рэжым накіне ўдаўку ў першую чаргу менавіта на гэтую частку нашага жыцьця, калі ён усе ж такі жадае заняць моцную пазыцыю ў дадзенай краіне. Акрамя магчымасьці ўкладваць у галовы патрэбныя думкі, рэжым мае магчымасьць патрэбныя жа думкі адтуль вымаць. Калі мы вядзем гаворку аб акупацыйным, антынацыянальным рэжыме, зразумела, што ён будзе выціскаць з галоў вось гэтую нацыянальную адметнасьць. З культурай ён будзе змагацца запазычанай ці сваёй штучна створанай эстрадай ці мастацтвам, з архітэктурай – рукамі рабочых, з палітычным нацыяналізмам – палітычнай прапагандай, медыя сродкамі, а з мовай і нацыянальным Беларускім атаясамліваньнем канкрэтнага чалавека – менавіта той удаўкай, якую рэжым накінуў адразу і самай першай. Чаму першай? Бо першай мэтай ёсьць навязваньне пэўнага ладу жыцьця і пэўнага ладу мысленьня. На сёнешні дзень гэта пастаўлена, як кажуць, на паток і буйны механізм павальнага замбіраваньня і павальнай дэбеларусізацыі спыніць (і ня толькі спыніць, а яшчэ і прымусіць павярнуць свае колы ў іншы бок  - працаваць на карыcьць нацыянальнага і духоўнага разьвіцьця) даволі складана і хутчэй немагчыма. З гэтага выцякае, што трэба брацца не за ўвесь механізм “”антыасветы” і, напэўна, не за ўсю народную масу, якая знаходзіцца пад ягоным уплывам. Такім чынам мы падыйшлі да асноўнага тэзісу, што знайшоў адлюстраваньне ў назве артыкула.

Ня трэба займацца асветай мужыкоў з гарэлкай.

Ня так даўно з вуснаў старшыні кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ З.С. Пазьняка прагучаў гэты выраз з даволі цікавай аргумэнтацыяй і тлумачэньнямі. З гэтай нагоды хацелася б развіць яе, дадаўшы некалькі словаў ад сябе.

Спачатку прывядзем даволі цікавы досьвед і тыя высновы, якія прыйшлі пасьля размовы аўтара гэтага артыкула з некаторымі людзьмі, даволі абстрагаванымі ад палітыкі, але ўсё роўна набліжанымі да яе, бо маюць дачыненьні да сілавых стуктур рэспублікі.

Як табе бачыцца праблема Беларускай мовы і палітыка русіфікацыі?

А. Я проблемы в этом  не вижу. На тэзіс, што гэта зьнішчэньне Нацыі - адказ: мы к этому шли столетиями (русификация)

В. Да проблема есть и это плохо. Но что я могу сделать.

Як ставішся да БЧБ і Пагоні?

А. Отрицательно.  Потому что это оппозиция. Против флага как такового ничего не имею. Если к примеру его введут как гос. то против не буду. Негатыў на сымболіку пераносіцца з-за нелюбові да апазыцыі. Галоўнае слова – апазыцыя.

В. К флагу отношусь нейтрально, в принципе всё равно что. Хотя так это исторический, есть определённые симпатии.

Стаўленьне да Незалежнасьці:

А. За своё государство (независимое). Но если к примеру Россия или кто то другой предложит высокую среднюю зарплату ( в России 700 $) то согласен  войти в состав. На пытаньне “чаму?” Быў адказ: продаётся всё. У меня тогда бы была зарплата 2.5 тысячи у. е.

В. За Независимость. И против какой либо продажи за деньги. Т.к. это уже «проституция получается»

Стаўленьне да лёзунгу «Жыве Беларусь» :

А. КРАЙНЕ НЕГАТИВНОЕ. Причина та же - НЫНЕШНЯЯ ОППОЗИЦИЯ. На рэмарку, што гэта словы Купалы, адказ : неважно кто придумал.

В. Лозунг как лозунг.  Ничего плохого не вижу.

Дадзеная размова і галоўнае адказы прыцягваюць да думкі, што да гістарычных, нацыянальных, сымбаляў і лёзунгаў, як такавых не сус тракаецца адмоўнага стаўленьня і варожасьці. Светлы вобраз нашых нацыянальных сымбаляў і каштоўнасьцяў пратраўлены рэжымнай прапагандай,  і масавай сьвядомасьцю атаясамліваецца з палітычнай апазыцыяй, ушчэнт дыскрэдытаванай за апошнія 15 год.

Выснова з гэтага вельмі простая і вельмі трапна выражаецца ў словах сп. Пазьняка наконт таго, што “ня трэба займацца нацыянальнай асветай мужыкоў з гарэлкай”. На наш погляд трэба займацца асветніцтвам і прапагандай нацыянальных сымбаляў і каштоўнасьцяў у інтэлігенцкім і адукаваным асяроддзі, якое можа ўявіць з сябе авангард грамадства і схіліць яго да лаяльнага стаўленьня да нашых спрадвечных Нацыянальных каштоўнасьцяў. А грамадства пойдзе ўслед за нацыянальным авангардам. І прыме ўсё. І пагоню, і сьцяг, і нашу вялікую сапраўдную гісторыю і нашыя Нацыянальныя каштоўнасьці.  І Беларускую мову, якая стане адзінай дзяржаўнай, калі да ўлады прыйдуць нацыянальныя сілы. Прымуць, бо іншага варыянту ня будзе.

Таму прыярытэтным накірункам у негвалтоўным супраціве рэжыму ў галіне асветы мы лічым прапаганду Беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў у найбольш спрыяльным для гэтага асяроддзі – асяроддзі адукаваным, асяроддзі інтэлігенцыі – будучым авангардзе Нацыі.

Няхай жа вечна жыве наша родная Беларусь!!!

ГК “Незалежная Беларусь”

тэкст: Е. Даманскі

 

 

Last modified on 21.02.2012 23:06

Комментарии:


Апытанне

Ці будзеце вы прымаць удзел у акцыі "Чарнобыльскі шлях"