Серада, Лютага 22, 2012
   
Размер тэкста

Пошук па сайту

27.01.2012 18:27

Сям'ю Канавалавых па-ранейшаму ахоўваюць

Written by  Рэдактар
Rate this item
(1 Vote)

Жыхары дома 8, корпус 1, па вуліцы Рэпіна адзначаюць, што дагэтуль пад вокнамі кватэры Канавалавых дзяжурыць машына з людзьмі ў цывільным. Іншым разам невядомыя дзяжураць проста ў пад’езьдзе — паміж першым і другім паверхамі.

 

«Калі пад домам стаіць машына, або на лесвіцы дзяжураць незнаёмыя хлопцы — значыць, бацькі Канавалава дома. Калі ў кватэры нікога няма, то працуе сігналізацыя — яе ўсталявалі адразу пасьля падзеяў у метро.

Маці выгульвае сабачку пад аховай гэтых хлопцаў. А на працу яе возяць на службовай машыне, прычым ахоўнікі ставяцца да яе з павагай — адчыняюць перад ёй дзверы, пасьміхаюцца», — распавядае сусед па пад’ездзе.

Суседзі не ведаюць, навошта патрэбная такая ахова: ніхто не кажа бацькам асуджанага нічога дрэннага, не было і памкненняў якім-небудзь чынам адпомсціць сям’і за тое, што Дзмітрый Канавалаў прызнаў сябе вінаватым у тэракце.

Тыя, хто не верыць у вінаватасць Канавалава, лічаць, што яго сям’ю ахоўваюць недарэмна — хутчэй за ўсё таму, каб бацькі не кантактавалі з журналістамі і не распавядалі падрабязнасцяў пра справу сына пабочным асобам. Бацькі Дзмітрыя Канавалава пазбягаюць кантактаў нават са сваякамі Уладзіслава Кавалёва, якога асудзілі на смерць разам з іх сынам.

Комментарии:


Апытанне

Ці павінна беларуская мова быць адзінай дзяржаўнай мовай?