Серада, Лютага 22, 2012
   
Размер тэкста

Пошук па сайту

26.01.2012 11:49

Жонку Сяргея Каваленкі затрымалі за ўлёткі ў падтрымку мужа

Written by  Рэдактар
Rate this item
(1 Vote)

Брат Віталь Каваленка апавёў, што абедзьвюх затрымалі за распаўсюд улётак зь інфармацыяй пра Сяргея, які знаходзіцца пад арыштам у СІЗА.

«Гэта ўлёткі, на якіх выява ёлкі зь бел-чырвона-белым сьцягам на вершаліне, які 7 студзеня 2010 году павесіў Сяргей. Там ёсьць і ягоны партрэт, і зьвесткі пра тое, што ён знаходзіцца ў зьняволеньні, што з 19 сьнежня трымае галадоўку пратэсту супраць крымінальнага абвінавачаньня і што яго прымусова кормяць праз зонд. Напісана там таксама, што сям'ю Сяргея, дзе выхоўваюцца двое малых дзяцей, пакінулі бяз сродкаў да існаваньня», - кажа Віталь Каваленка у інтэрв'ю Радио «Свабода».

Улёткі ў падтрымку Сяргея Каваленкі ў Віцебску зьяўляюцца не ўпершыню. 12 студзеня, каля сябра КХП БНФ судзілі паводле адміністрацыйнага абвінавачаньня, за распаўсюд улётак з запрашэньнем на судовы працэс быў затрыманы Пётар Іваноў. Але ў пратаколе затрыманьня запісаная іншая прычына: нібыта актывіст кампаніі «Гавары праўду» нецэнзурна выражаўся.

У віцебскім СІЗА Каваленку трымаюць, нягледзячы на тое, што сьледзтва па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкулу 415, ужо скончана. Актывіста вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня «хатняй хіміі» - умоўнага пакараньня, прысуджанага за тое, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы.

Комментарии:


Апытанне

Ці павінна беларуская мова быць адзінай дзяржаўнай мовай?