Панядзелак, Траўня 21, 2012
   
Размер тэкста

Пошук па сайту

02.02.2012 00:12

Femen: Няхай Лукашэнка гуляе ў Гааге

Rate this item
(2 votes)

Як пісаў "Беларускі партызан", 19 студзеня Femen абвясціла аб старце кампаніі супраць правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі-2014.

"Мы пачынаем маштабную кампанію "Сушыце клюшкі". Падрабязнасці мы пакуль трымаем у таямніцы, але гэта будзе магутна, гэта будзе нязручна і балюча для беларускіх чыноўнікаў. Мы зробім усё, каб сусветная грамадскасць ведала, што адбываецца ў Беларусі. Ніякага чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі не будзе", - заявілаБелаПАН кіраўнік руху Ганна Гуцол.

Як пісаў "Беларускі партызан", 19 снежня актывісткі FEMEN правялі ў Мінску антылукашэнкаўскую акцыю каля будынку КДБ. Увечары дзяўчыны былі выкрадзеныя невядомымі. Усю ноч над імі здзекваліся, а раніцай выкінулі ў лесе недалёка ад беларуска-украінскай мяжы. Актывісткі перакананыя, што выкраданне было арганізавана беларускімі спецслужбамі.


"Няхай Лукашэнка гуляе ў Гаазе", - напісана на плакатах у руках дзяўчат

Комментарии:


Апытанне

Ці будзеце вы прымаць удзел у акцыі "Чарнобыльскі шлях"